Канфлікт з міліцыяй на возеры ў Бярозаўскім раёне. ВІДЭА

11:49 19 июля 2017
4
ОБСУДИТЬ
Вапнавы карʼер каля вёскі Кабакі ў цёплае надворʼе прыцягвае вялікую колькасць жадаючых адпачыць. Людзі прыязджаюць сюды з увагі на чыстую, празрыстую ваду. Але чыноўнікі бярозаўскага райвыканкаму лічаць, што купацца ў вадаёме нельга. На тых, хто сюды прыязджае, міліцыя складае пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Гэтак здарылася і з жыхарамі Бярозы Сяргеем і Ірынай Крук, якія вырашылі адпачыць на беразе карʼера з сваёй 11-месячнай дачкой. Сяргей Крук не хавае свайго абурэння ў сувязі з гэтым інцыдэнтам:

«Мы першы раз сёлета былі на кар’еры. Вырашылі з маленькім дзіцём выбрацца на вадаём. Там купаліся як дзеці, гэтак і дарослыя. Мы бачылі там шыльду, на якой было напісана, што купанне забаронена. Але надпіс настолькі не якасны, такое адчуванне, што пісала нейкае дзіця.

З сваёй дачкой я быў на беразе, а жонка пакупалася. І ў гэты момант на возера прыехаў участковы міліцыянт ці выконваючы абавязкі ўчастковага, я так і не зразумеў да канца. Ён спачатку прайшоўся па беразе, выбраў сабе ахвяру. У той момант у вадзе былі людзі, а вось мая жонка была ўжо на беразе, выйшла з вады.

Міліцыянт паказаў пальцам на некаторых людзей і загадаў, каб яны прайшлі за ім. Я спытаў навошта ён іх выклікае, а той адказаў, што для складання пратаколу. Я пачаў абурацца, бо, паколькі, купанне забаронена, то павінен быць дакумент. Але міліцыянт адказаў, што пра гэта можна даведацца ў газетах. Маўляў, пра гэта напісана ў газеце і гэта распараджэнне нейкага намесніка кіраўніка райвыканкаму. Але ж намеснікаў шмат, кожны з іх выконвае свае абавязкі. Урэшце міліцыянт так і не здолеў адказаць на мае пытанні, а сказаў, што купанне тут забароненае і ён прыехаў, каб штрафаваць людзей.

Гэтак пратакол быў складзены на мужчыну. Потым пачалі складаць пратакол на маю жонку. Калі міліцыянт складаў дакумент, я яму паказваў, што ў гэты момант у кар’еры купаліся людзі. Але на гэта ён ніяк не адрэагаваў. Мала таго супрацоўнік міліцыі патрабаваў, каб мы праследавалі з ім да аўтамабіля. Калі мы адмовіліся, ён прыгразіў, што выкліча нарад і нас яшчэ пакараюць за супраціў. Мая жонка не падпісала аніякіх дакументаў. Парушэнне было таксама з боку міліцыянта, што нам не былі патлумачаныя правы і абавязкі грамадзянаў, інспектар уручыў толькі нейкую цыдулку з тэкстам, дзе былі ўказаныя пункты, паводле якіх людзі з’яўляюцца абвінавачаныя.

Завершылася тым, што міліцыянт сказаў, што нас выклічуць у райвыканкам і вусна папярэдзяць, пры ўмове, што мы былі затрыманыя на кар’еры пры купанні ў першы раз. Агулам на возеры, калі ўзяць на агулам было з дзецьмі 30 чалавек. Але пратакол склалі толькі на маю жонку і яшчэ аднаго мужчыну”.

Валер Білібуха, дэпутат Першамайскага сельсавету, сябра партыі БХД кажа, што міліцыянты “палююць” на адпачываючых людзей каля кар’еру штогод. Але. насамрэч, кажа дэпутат, падставаў для таго, каб забараняць тут купацца проста няма. Прынамсі перашкоды чыняць, на яго думку, толькі чыноўнікі:

“Тут у спякотнае надвор’е купаюцца штодня ў тым ліку і дзеці. Прычым прыязджаюць людзі не толькі з суседніх вёсак, Бярозы але нават і з Пружанскага раёну. Але райвыканкам мясцовы вырашыў адабраць у людзей апошнюю магчымасць для добрага адпачынку. Вырашана забараніць купанне ў гэтым кар’еры. Але на якой падставе ўсё гэта робіцца? Хіба там нейкія бактэрыі, ці інфекцыя выяўленая? Ці там вада брудная?

Ды, насамрэч, вада там больш чыстая, чым у суседніх, прычым дазволеных для купання вадаёмах. Таму мяне абурае, што мясцовыя чыноўнікі забараняюць людзям з вёсак самае элементарнае – правесці свой вольны час, адпачыць сям’ёй. Але чыноўнікі, напэўна, з сваймі дзецьмі не купаюцца ў такіх вадаёмах. Вядома, яны адпачываюць у іншых месцах, у тым ліку і замежных. Нам жа, простым людзям, гэта не па кішэні.

Таму дайсці да таго, каб простых людзей, якія адпачываюць, штрафаваць? Гэта ўсё супраць народу і законы і абмежаванні робяцца для таго, каб прыціснуць людзей. За апошнія 10 гадоў не памятаю, каб там былі няшчасныя выпадкі. Міліцыянтам даецца каманда, каб яны склалі некалькі пратаколаў, вось яны выбарачна і складаюць менавіта тую колькасць, якая агучваецца з боку выканкаму. Таму знаходзяць ахвяраў сярод людзей, якія прыязджаюць падыхаць свежым паветрам. Ганебна, што затрыманая была жанчына ў якой маленькае дзіця. Не разумею, навошта гэта такім чынам робіцца”.

Подписаться
Уведомление о
guest
4 комментариев
старее
новее большинство голосов
Inline Feedbacks
View all comments
вася
вася
01.08.2017 12:34

причем здесь милиционер? решением райисполкома установлены места, где разрешено купание, и на тех местах дежурит освод. хоть пишите по делу, а то что придраться к столбу, все умеют. сами на себя за такие рубрики делаете агрессию общественности против вас самих же.

Валерий Билибуха
Валерий Билибуха
01.08.2017 18:55
Reply to  вася

Уважаемый Вася! Во-первых, возникает вопрос, на каком основании райисполком запретил там купаться? Я узнавал в санстанции – там вообще никто эту воду не обследовал, обследовали только 3 водоема – в Малечи, Павловичах и Кабаках водоем, в котором копали глину. Так что санстанция к запрету в этом карьере отношения не имеет. Во вторых, в свое время, когда карьер функционировал, откачивали воду оттуда и видели, что там бьют родники. Люди из Кабаков ездили туда, тарились водой, потому что в Кабаках водопроводная вода отвратительная. Там находится кремень, который, как известно, очищает воду. Да и мел, также, очищает воду. В тех водоемах, в которых… Подробнее »

Игорь
Игорь
01.08.2017 20:32
Reply to  вася

Милиция действительно тут не причем, потому что выполняет черную работу. Если это место пользуется популярностью, то местная власть должна найти возможности, чтобы создать условия для купания людей. Что это за дурацкая мода пошла всё запрещать? И чего человека штрафовать? Он сам волен поступать так, как считает нужным, не нарушая прав других людей. А купанием он что нарушает? Какое-то решение чиновников, которые решили не пущать? А почему запрет? Что произойдет? Заболеет? Утонет? Так и в разрешенном может заболеть и утонуть, что и происходит. А если милиция так заботится о здоровье граждан, так может ребенок грязь где-то в луже будет есть, то… Подробнее »

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.

14 ноября 2023 15:13

За что в Беларуси преследуют и судят адвокатов?

Наталья Мацкевич – известная белорусская адвокат и правозащитница, она защищала участников президентской кампании 2020 года Виктора Бабарико и Сергея Тихановского, а пришла в правозащитную адвокатуру задолго до последовавших за выборами президента Беларуси массовых арестов.

03 ноября 2023 15:35

Редактор “Рэгіянальнай газеты” Александр Манцевич осужден на 4 года

3 ноября 2023 года суд Молодечненского района приговорил главного редактора и сооснователя негосударственной “Рэгіянальнай газеты” Александра Манцевича к четырем годам лишения свободы.

30 октября 2023 17:46

Сколько денег жители Беларуси тратят на кафе и рестораны?

По данным Белстата, товарооборот общественного питания в январе-сентябре 2023 года составил 3,7 миллиарда рублей или 111,2% в сопоставимых ценах к уровню января — сентября 2022 года. За месяц показатель вырос на 448 миллионов рублей.