Як у Баранавічах дабіваюцца безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

13:21 19 июня 2019 268
ОБСУДИТЬ
У суботу 15 чэрвеня сябры Установы культурна-ідэалагічнай асветы «Цэнтр Тарча» з Баранавічаў у межах праекта «Супольна зробім Баранавічы ўтульным горадам для ўсіх. (Безбар'ернае гарадское асяроддзе – ключ да выканання правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама ўтульнага і якаснага жыцця ўсіх гараджан.)» у памяшканні Баранавіцкага бізнэс-інкубатара правялі семінар-трэнінг “Горад без бар’ераў. Інваліды і здаровыя людзі”.

Трэнерам сэмінара “Цэнтрам Тарча” быў запрошаны Сяргей Драздоўскі, старшыня Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў. У семінары прыняла ўдзел Жана Сасніцкая, старшыня таварыства інвалідаў г. Баранавічы

На семінары былі абмеркаваныя праблемы даступнасці. Створаная сябрамі «Цэнтра Тарча» інтэрактыўная мапа даступнасці https://www.google.com/maps/d/edit?mid=1r2tw1EnD5d5Yg60nPK-LDjZkDLV4FDw4&ll=53.13210605197752%2C25.99700518828172&z=12 ў прысутных выклікала захапленне і станоўчыя эмоцыі.

Асабліва мапай зацікавілася сямейная пара Галіна і Алег Зыранавы, інваліды-калясачнікі з в. Крывошын Ляхавіцкага раёна. Яны выказалі пажаданне і гатовасць удзельнічаць у стварэнні такой жа мапы для Ляхавічаў. Таксама добры водгук атрымаў выдадзены намі ілюстраваны даведкава-інфармацыйны дапаможнік «Утульны даступны горад».

Сяргей Драздоўскі таксама высока ацаніў створаную баранавіцкімі актывістамі інтэрактыўную мапу даступнасці. Ён адзначыў, што гэта першая падобная праца ў краіне, таксама сказаў, што мапа будзе вельмі запатрабаваная, як грамадзянамі нашай краіны, так і замежнымі турыстамі.

 

Старшыня таварыства інвалідаў г. Баранавічы Жана Сасніцкая падзякавала нам за выдатную працу і выказала пажаданне далучыцца да працы па дапаўненні і пашырэнні функцый дадзенай мапы.

Цудоўна была прынятая ідэя правядзення ў бліжэйшыя тыдні фотасэсіі “Інвалід таксама чалавек”. Жана Сасніцкая паабяцала, што ў фотасэсіі прымуць удзел сябры Баранавіцкай арганізацыі інвалідаў.

Прыгожая дзяўчына Галіна Зыранава (Касьпяровіч) прапанавала нам быць мадэллю-візітоўкай гэтага праекта, рэалізуемага “Цэнтрам Тарча” у справе прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да патрэбаў людзей з інваліднасцю. Яна сказала, што неабходна папулярызаваць тыя будынкі і іх гаспадароў, якія адаптаваныя пад патрэбы ўсіх без выключэння жыхароў горада. Гэта мусіць стаць сённяшнім трэндам для гарадскіх уладаў.

Усіх неабыякавых і зацікаўленых да праблемы даступнасці запрашаем да супрацоўніцтва. Чакаем вашых заўваг, прапаноў і пажаданняў.

cof

ЗРОБІМ БАРАНАВІЧЫ ЎТУЛЬНЫМ ГОРАДАМ ДЛЯ ЎСІХ

Актывісты Цэнтр “Тарча” (сябры Руху “За Свабоду“) ствараюць мапу безбар’ернай даступнасці горада Баранавічы, якую мы ўпершыню размяшчаем на старонцы “Цэнтр Тарча”. Аналіз дапаможа скаардынаваць і выпрацаваць метады і шляхі вырашэння праблемы безбар’ернага асяроддзя ў горадзе Баранавічы.
Заклікаем усіх неабыякавых далучацца да гэтай вельмі патрэбнай працы, каб палепшыць жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
З прапановамі і пажаданнямі можна звяртацца па тэлефонах: +37529-828-1387 (МТС, Viber, Telegram, WhatsApp); +37533-303-4977 (МТС, Viber, Telegram) альбо напісаць у мэсэнджэры старонкі “Цэнтр” Тарча.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

107
28 декабря 2021 12:00

На чердаке сарая в Кобрине обнаружили ружье, изготовленное полвека назад

Хозяин дома решил провести реконструкцию хозяйственной постройки, доставшейся по наследству, и нашел там оружие, которое было завернуто в скатерть.

64
20 декабря 2021 19:15

На границе в Бресте в фуре нашли незадекларированный товар на 346 тысяч рублей

Крупную партию товара, который перевозился без документов, сотрудники Брестской таможни обнаружили в пункте пропуска «Козловичи» на белорусско-польской границе.

220
18 декабря 2021 15:03

Бывший охотник хранил в Брестской области карабин н боеприпасы без разрешения

Житель Каменецкого района ранее занимался охотой и имел государственное разрешение, однако в 2019 году срок его действия истек.

322
17 декабря 2021 19:43

Біблія на сметніцы. Што людзі ў Брэсце выкідаюць за грошы

Тыдні з два таму назад у пункце нарыхтоўкі другасных матэрыялаў пабачыў на кантэйнеры для макулатуры Біблію. Нехта дастаў Хрыста з глыбінь жалезнай скрыні і паклаў побач з пратулінай.