Брэсцкая “справа карагоду” прырасла паэтам-пчаляром з-пад Пружан Міколам Папекам

21:39 19 февраля 2021
ОБСУДИТЬ
Яму памянялі статус з падазраванага ва ўчыненні крыміналу на абвінавачанага

Праваахоўнікі умяняюць Міколу Папеку парушэнне артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). 19 лютага яму прапанавалі азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Два дні следчы рабіў пераклад дакументаў на беларускую мову: гэта было патрабаванне Міколы Папекі.

Карагод у Брэсце вадзілі і спявалі песні 13 верасня мінулага года. Праваахоўнікі закрылі плошчу Леніна, дзе звычайна збіраліся ахвочыя выказаць пратэст супраць жнівеньскіх скандальных прэзідэнцкіх выбараў. Калона ў некалькі тысяч чалавек рушыла ў бок Кобрынскага моста.

Людзі занялі скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў (не сучасных, як іх называюць у двухкоссі ў народзе, а сапраўдных). На нейкі час быў спынены рух транспарту. Маладыя людзі сталі ў карагод і весяліліся, пакуль іх не разагнаў вадамёт.

https://1reg.by/2020/09/13/v-breste-vo-vremya-voskresnogo-marsha-miliciya-ispolzovala-vodomet/

Цяпер у Брэсце праходзяць суды. Абвінавачаных назбіралася каля пяці дзясяткаў. Абвінаваўцы патрабуюць  за карагод пратэсту ад паўтара да двух гадоў калоніі, – абмежаванне волі з накіраваннем у пенітэнцыярную ўстанову або без яго. Паўтара гады “намералі” педагогу Марыне Глазавай, дачцы вядомага брэсцкага паэта, якую прызнаюць арганізатаркай карагода. Паводле ўласнай інфармацыі, прысуды першай дзясятцы маюць быць аб’яўленыя 25 лютага а 11-й гадзіне. Будуць яшчэ дзве групы падсудных.

Мікола Папека быў затрыманы дома ў Лінова ў снежні. Прасядзеў у ізалятары часовага ўтрымання ў Паўночным гарадку Брэста двое сутак. Потым яго былі пакінулі ў спакоі, прадпрымальнік пасечнай справы паспеў адзначыць сваё 59-годдзе. Але цяпер вырашылі-такі судзіць.

https://1reg.by/2020/11/30/pruzhansk-paet-pchalyar-m-kola-papeka-zatryimanyi-pa-kryim-nalnay-sprave/

Мікола Папека вядомы краявед, аўтар “аблаўрэачанага” зборніка вершаў “Чарнавікі”. Мае пасеку з 80 вулляў, якія возіць скрозь па Берасцейшчыне. Папека з’яўляецца заснавальнікам унікальнай у свеце Мядовай прэміі (пуд мёду). Прэмія збольшага берасцейская рэгіянальная, але адзначыла і свой міжнародны фармат: у 2013 годзе была ўручаная паэтцы з Валыні Ніне Горык.

Брэсцкая “справа карагоду” прырасла паэтам-пчаляром з-пад Пружан Міколам Папекам
Мядовая прэмія для Ніны Горык. Фота з архіва Берасцейскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Цяпер пастаўлена пад пытанне, ці будзе юбілейны дваццаты.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

04 декабря 2023 12:54

Международный Красный Крест приостановил членство Беларуси

Причиной стало то, что в Минске отказались снять руководителя белорусского Красного Креста Дмитрия Шевцова с поста генерального директора по требованию правления федерации. Ранее он высказывался о готовности применения ядерного оружия, а также подтвердил, что организация под его руководством участвует в вывозе детей с оккупированных территорий Украины.

03 декабря 2023 11:12

Спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС спынілся. Ці надоўга?

Наплыў мігрантаў — грамадзян Ірака, Сірыі, Афганістана, радзей іншых краін Блізкага Усходу і Афрыкі, якія спрабуюць з Беларусі нелегальна трапіць у ЕС, — пачаўся ў 2021 годзе. А 29 лістапада 2023-га — упершыню прынамсі за апошнія 1,5 гады — ніводная краіна-суседка РБ не зафіксавала атак на свае межы. Гэта канец міграцыйнага крызісу? Наўрад ці, і вось чаму.

11 ноября 2023 22:57

Сайт незалежнага выдання «Ганцавіцкі час» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

11 лістапада 2023 года ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў адбылося чарговае абнаўленне. З нядаўніх рашэнняў судоў Брэсцкай вобласці туды дадалі «інфармацыйную прадукцыю, размешчаную на інтэрнет-сайце www.ganc-chas.by.

06 ноября 2023 20:01

Новый «сюрприз» для тех, кто уехал из Беларуси и попал в базу «тунеядцев»

Беларусам, которые уехали из страны более чем на 30 дней и попали в базу «тунеядцев», могут повысить коммунальные платежи задним числом. Об этом говорится в новом постановлении правительства, которое вступило в силу с 4 ноября 2023 года.