Пісьменнік-пчаляр патрабуе азнаямлення са “справай карагодаў” у Брэсце на беларускай мове

18:23 07 мая 2021
ОБСУДИТЬ
Раней паэт-пчаляр Мікола Папека з Пружанскага раёна здолеў дамагчыся, каб на допыце ён мог размаўляць па-беларуску. У выніку яго дапытвалі праз перакладчыка.

Мікола Папека абвінавачваецца па так званай “карагоднай справе”, калі ў Брэсце 13 верасня мінулага года людзі сабраліся ў цэнтры горада, спявалі песні і танчылі, пакуль іх не разагнаў міліцэйскі вадамёт.

Мікола намагаецца, каб у судовым працэсе меў магчымасць карыстацца роднай мовай. Зараз жа ён хоча азнаёміцца з матэрыяламі справы таксама па-беларуску. Але днямі Папека атрымаў пісьмовы адказ за подпісам старшыні суда Брэсцкага раёна, які адзначыў, што “падстаў для азнаямлення з матэрыяламі справы на беларускай мове няма”.

Паводле праавабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, гэтая адмова не адпавядае закону.

“Кіраўнік суда Брэсцкага раёну, як юрыст з вышэйшай адукацыяй, павінен ведаць, што артыкул 50 Канстытуцыі Беларусі гарантуе грамадзянам права карыстацца роднай мовай. Ён таксама павінен памятаць, што пры разглядзе спраў у судах асобы, якія не валодаюць мовай судаводства, забяспечваюцца правам азнаямлення з усімі матэрыяламі справы і удзельнічаюць у судовых дзеяннях праз перакладчыка (згодна з артыкулам 13 Кодэксу аб судовым ладзе і статусе суддзяў)”, – адзаначае праваабаронца.

Уладзімір Вялічкін лічыць, што ў выпадку з Міколай Папекай можна бачыць, як суддзя ў сваім пісьмовым адказе карыстаецца не законам, але ж ажыццяўляе правасуддзе згодна з нейкімі меркаваннямі.

“Такім чынам атрымоўваем абуральны прыклад пазбаўлення абвінавачанага права на абарону праз зневажанне канстытуцыйнага права карыстацца беларускай мовай”, – кажа Вялічкін.

Літаральна 7 мая ў Брэсце абвешчаны прысуд чарговай групе абавінавачваных па “карагоднай справе”.

В Бресте огласили приговор третьей группе «хороводников»

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

25 мая 2023 16:42

Действительно ли в Беларуси появится ядерное оружие?

Пока Александр Лукашенко находился в России, в Беларусь прилетел министр обороны РФ Сергей Шойгую. Вместе со своим белорусским коллегой Виктором Хрениным он подписал документы, определяющие порядок содержания российского нестратегического ядерного оружия в специальном хранилище на территории Беларуси.

22 мая 2023 16:10

Что означает приведение белорусских войск в готовность №1?

Израильский военный эксперт Давид Шарп прокомментировал приведение в боевую готовность №1 белорусских войск после крушения над Брянской областью России четырех боевых машин Воздушно-космических сил РФ.

19 мая 2023 13:35

Какое наказание ждет белорусских судей за репрессии

Правозащитники проанализировали политические приговоры в Беларуси и составили список причастных судей. Против них могут ввести санкции и судить в ЕС - за преступления против человечности.

12 мая 2023 15:51

Чаму беларускія ўлады дагэтуль помсцяць свайму народу?

Пра становішча палітвязняў, якое ніколі не было добрым, а зараз, відавочна, пагаршаецца, распавядае праваабаронца Алена Маслюкова.