Пасля рамонту на скрыжаванні вуліц у Брэсце гарадскі аўтобус перастаў упісвацца ў паварот

13:55 16 июня 2021
ОБСУДИТЬ
Праблема паўстала на скрыжаванні вуліц Суворава і 28 ліпеня з Кар’ернай. Пешаходную “зебру” адсунулі ад скрыжавання, але аўтобусы з прычэпам зрабілі ўжо некалькі аварый.

Гэта скрыжаванне з вялікім рухам: далей па Кар’ернай – рынак “Будаўнічы рай, папулярны гіпер будматэрыялаў “Міле”, купа будаўнічых фірм, а яшчэ далей вялізны гаражны масіў і некалькі вялікіх садова-агародных таварыстваў у лясным масіве.

У супрацьлеглы бок – па вуліцы 28 ліпеня – выезд да яшчэ двух будаўнічых гіпераў (“Мацярык” і “ОМА”), Наўпрост будзе мост цераз Мухавец, перад мостам справа веславальны канал. Калі ехаць у бок “ОМА”, то далей – Варшаўская шаша і заезд у мікрараён Вулька (Замухавечча). Па Суворава будзе направа – заезд у цэнтр мікрараёна Кавалёва, налева – да мікрараёна Паўднёвы і шашы на Маларыту або на Белае возера.

Аднаго разу ехаў акурат на Белае і тут “трапіў”. Доўгі аўтобус торкаўся на павароце туды-сюды якіх мінут пятнаццаць, мы прапусцілі сваё “зялёнае”, пакуль ён нарэшце ўпісаўся ў паварот і паехаў на канцавы пункт.

Рамонт скрыжавання доўжыўся месяцы з два. Пешаходныя пераходы абсталявалі зручнымі жоўтымі пліткамі з няроўнай паверхняй, з’езды зрабілі нулявымі. Пераходы адсунулі ад скрыжавання на 10 метраў, што дае пешаходам зручнасць закончыць пераход не спяшаючыся і відавочна зніжае верагоднасць наезду на іх аўтамабіляў.

Ёсць і нечаканая навацыя. Вуліца Кар’ерная прырасла яшчэ адным адгалінаваннем – у абход асноўнага светлафора адразу направа, на вуліцу Суворава. Міма канцавога пункта аўтобусных і тралейбусных маршрутаў пракінулі аднапалосны атожылак з “зебрай” і светлафорам для пешаходаў і раварыстаў.

Пасля рамонту на скрыжаванні вуліц у Брэсце гарадскі аўтобус перастаў упісвацца ў паварот
Пешаходы мусяць ісці на два светлафоры запар

Надзвычай нязручна, бо тут транспарт ездзіць рэдка, а ўвечары практычна зусім не. Няшчасным раварыстам і пехацінцам трэба, каб не парушаць правілы, ціснуць на кнопку і цярпліва чакаць перад пустой вуліцай. Вельмі падобна на дзіцячы розыгрыш.

Натуральна, людзі і не зважаюць на той светлафор – ідуць і едуць на чырвонае. Нашто гэта людзям нязручнасць там, дзе яе не было? Пасля здарэння з паваротам аўтобуса прыйшла здагадка, што гэтая паласа прабітая дзеля грамадскага транспарту. Гэта пацвердзілася праз тыдзень, калі пабачыў, як аўтобус паварочвае з Суворава не з крайняй левай (як яму належыць паводле Правілаў дарожнага руху), а з правай паласы. Вырашыў распытаць, бо не з дабра гэта ён.

Аказалася, кіроўцам аўтобусаў гэты паварот, як толькі адкрылі, адразу ў пячонкі ўлез. “Немагчыма паварочваць стала зусім, – адрэзаў адзін кіроўцаў з сэрца. – Налева з Кар’ернай паварот кароткі, якіх дзесяць секунд, і машыны выязджаюць на скрыжыванне, каб прапусціўшы тых, хто едзе прама, паспець праехаць светлафор. А тут ты з прычэпам спрабуеш іх аб’ехаць… Назад здаваць – абавязкова некага зачэпіш. Ужо колькі гэтых аварый тут было”.

Пасля рамонту на скрыжаванні вуліц у Брэсце гарадскі аўтобус перастаў упісвацца ў паварот
Аўтобус “МАЗ” з прычэпам спрабуе павярнуць з вуліцы Суворава на Кар’ерную.

Пытаю: “А гэты аднапалосны праезд у другі бок міма светлафора  – ім жа ехаць зручна?” “Так, назад на Суворава выязджаць стала добра, – адказаў кіроўца аўтобуса. – Каб не гэтая развязка, то аўтобусу той самы кердык быў бы, што з Суворава сюды. Там толькі наўпрост аўтобусу рэальна можна, як тралейбусы ходзяць, на мост.”. “А куды глядзелі, хто рабіў?” – пытаю. Чалавек толькі адмахнуў рукой: “Нікому нічога не трэба. Зрабілі, грошы зграблі, а там хоць трава не расці”.

А што ДАІ? У абавязак інспектараў дарожнага руху ўваходзіць кантроль за правільнай арганізацыяй руху і ўладкаваннем дарог. А тут гэтая незразумелая развязка руху пешаходаў і раварыстаў , калі толькі перайшоў адзін светлафор, як адразу мусіш стаяць перад яшчэ адным.

А як жа безбар’ерны рух гэтых катэгорый яго ўдзельнікаў? І чаму нічога не чуваць пра падарунак горада-партнёра з Галандыі Кувардэна? Тыя падаравалі беларускаму Брэсту на 1000-годдзе план развязкі руху дзвюх чатырохпалосных вуліц без прымянення светлафора. А тут палос менш, а светлафораў адразу два запар!

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

02 ноября 2022 12:14

Какой автомобильный сканер лучше купить?

Современные автомобили оснащены электронными блоками управления, контролирующими их работу. В случае неполадок в одной или нескольких системах транспортного средства, в память ЭБК записывается код ошибки, по которому можно распознать проблему.

07 февраля 2022 17:33

Как самостоятельно заменить масло в автомобиле

Как самостоятельно заменить масло в автомобиле. Необходимые расходники и инструменты. План действий по замене моторного масла. Подробнее читайте в нашей статье

03 февраля 2022 11:28

Полировка кузова автомобиля: когда она понадобится?

Некоторые автолюбители считают, что появляющиеся на кузове царапины портят лишь его внешний вид. Но на самом деле проблема заключается не только в дизайне, наносится и другой вред.

20 января 2022 16:47

Можно ли заказать новую Тесла Модел 3

Новый автомобиль всегда в приоритете. Такое транспортное средство ощущается более функциональным, удобным и надежным. Каждый человек сам решает, что выбрать – машину с завода или более бюджетный подержанный аналог. Если позволяет бюджет, то, конечно, лучшим решением станет приобретение новой Тесла Модел 3.