Пра што расказваюць дальнабойшчыкі ў чарзе на мяжы ля Казловічаў

19:22 01 декабря 2021 2 100
ОБСУДИТЬ
Некаторыя кіроўцы тут ужо другія суткі. Даўжыня чаргі на М1 паводле стану на дзень 30 лістапада складала каля 16 кіламетраў. І гэта пры тым, што грузавікі, пры магчымасці, займалі дзве паласы.

Фуры з польскімі, нідэрландскімі, расійскімі, казахскімі нумарамі. Бліжэй да цёмнага часу дня пабольшала нашых “баек”. Ля Камянецкага кальца распытаўся ў кіроўцаў, што ды як.

Мікалай на “Мерседэсе” з расійскімі нумарамі відавочна не ў гуморы.

“Такога на маёй памяці ніколі не было. Другія суткі ўжо тут кантуюся”, -Пытаю, чаму такая чарга. – “Баброўнікі закрылі палякі. Толькі тут можна пераехаць у Беларусі”.  – Кажу, што некаторыя нібыта хутчэй дабіраюцца да мяжы: “Дык гэта нахабы. Едуць цераз мост і там укліньваюцца. Па-сумленнаму трэба”.

Ідзе густы мокры снег, вее вогкі стылы вецер. Чалавека відавочна прыперла патрэба, таму і выйшаў з фуры. Не хачу выпрабоўваць яго цярпенне дадаткова, зычу добрай дарогі, іду далей у бок Чэрняў.

Чарга фураў на Камянецкай шашы

Загаворваю з сярэдняга веку кіроўцам – той запраўляе грузавік на польскіх нумарах. Мужчына вельмі спяшаецца, але ківае галавой, маўляў, давай шпар што табе. Пытаю, чэму така колейка. Чалавек адказвае па-руску. “Нам не говорят”. Дадае, што ён беларус, проста фура на польскіх нумарах. Са словаў Паўла – так назваўся кіроўца – у чарзе ён ўжо пяць гадзін. І мабыць давядзецца прастаяць яшчэ столькі, – у лепшым выпадку.

Наступным ахвотным да размовы аказаўся Алтынбек. Кажа, што стойба тут заняла ўжо бадай што больш часу, чым дарога з Казахстану. “Нясем страты, фірма і я. Калі ідзе гандаль, то павінныя ж межы быць адкрытымі. Інакш нявыгадна, эканоміка накрыецца”. Мяркуе, што да рання не трапіць у Польшчу. “Тахограф не падманеш. Дзесьці на пад’ездзе да Казловічаў мушу класціся спаць”. Ага, здагадваюся, дык расіянін Мікалай другія суткі размяняў, бо “трапіў на тахограф”. Стала зразумела і тое, чаму фуры ў крайняй правай паласе амаль усе зацемненыя і не едуць. Людзі банальна спяць.

У “Вольва” на расійскіх нумарах на крайнім пасажырскім месцы сядзіць маладзён гадоў васямнаццаці.  Глядзіць то перад сабой, то ў мой бок. Час ад часу некаму ў кабіне адказвае. Раблю яму знакі, маўляў, хачу спытаць. Без асаблівага імпэту адкручае вакно. Калі кажу, што людзі цікавяцца, як ім тут, з глыбіні кабіны жыва выплывае мажная постаць галоўнага. Мужчына за пяцьдзясят. У майцы – у кабіне відавочна не цёпла нават, горача. Пастава крайне зацікаўленая.

“Что, мы кому-то интересны?”, – так, кажу, у чарзе ж стаяць не цукар.

Аляксандр, – так завуць галоўнага, – кажа, што сталі ў канец насупраць Чэрняў каля трэцяй папалудні. Такім чынам, шэсць кіламетраў агоралі за сем гадзін.

“Это ни в какие ворота. Сколько езжу, такого не припомню”, – кажа Аляксандр.  Пытаю, а колькі ён ездзіць. “22 годка уже”, – з гонарам адказвае кіроўца. І выдае сваю ацэнку: ” Это политика всё. Политики виноваты. Без них бы… . Мы же кормим всех, без нас голод будет и холод.”

Пагаджаюся, што прафесія патрэбная. “Бачу, `любіце сваю справу. Але калі так і надалей будзе, як сёння, то на колькі хопіць цярпелкі?”.

Аляксандр задумваецца. “До пенсии дотянуть бы как-то. А смена – она вот она”. І паказвае на хлапца. Цяпер зразумела, што сына ўзяў у дарогу. На абкатку. Ну дык таму наўрад ці спадабаецца колам стаяць перад межамі.

Мясцовыя ўлады паклапаціліся, даставілі да трасы дзве прыбіральні. Днём ляжалі пры трасе, пад вечар ім надалі вертыкальнае становішча. Заходзь, карыстайся. Але туды чаргі не заўважыў. Падкарміць прыроду, відаць, больш звыкла. Таму і пратоптаныя сцежачкі ў хмызы побач з трасай.

Прыбіральні, каб усё як у цывілізаваным свеце.

Выходзіць свайго роду помста. Маўляў, а ну давайце хутчэй разбірайцеся са сваімі непаняткамі, досыць дур’ю маяцца.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

30
29 марта 2022 18:08

В Стамбуле прошла встреча делегаций России и Украины. Что известно об итогах?

По результатам встречи, состоявшейся 29 марта 2022 года во дворце Долмабахче, украинская делегация рассказала, что предлагает международный договор о гарантиях безопасности стране.

86
10 марта 2022 12:44

Что мы уже точно потеряли?

Субьективные размышления провинциального репортера о дружбе, добрососедстве, невмешательстве в дела суверенного славянского государства.

90
10 февраля 2022 18:09

Стало известно о значимых культурных событиях в Брестской области в 2022 году

О запланированных мероприятиях председатель Брестского облисполкома Юрий Шулейко рассказал 10 февраля на встрече с генеральным консулом России в Бресте Олегом Мурашевым.

76
10 января 2022 09:00

Предприниматели рассказали, почему они выбрали хостинг HostFly.by

Выбор хостинга — это не такая простая задача, как может показаться с первого взгляда. Чтобы удачно разместить свой проект или сервис в интернете нужно учесть множество факторов, начиная с качества технической поддержки и заканчивая стоимостью услуг. Ошибиться в выборе хостинг-компании довольно легко, ведь многие аспекты сотрудничества станут очевидными уже после заключения договора.