Пчаляр-паэт з Брэсцкай вобласці пераведзены з “хіміі” ў калонію

10:59 27 июля 2022
ОБСУДИТЬ
Палітзняволенаму пчаляру-паэту Мікалаю Папеку з Пружанаў, асуджанаму да двух гадоў абмежавання волі за ўдзел у акцыі 13 верасня 2020 года ў Брэсце (“справа карагодаў”) ўзмацнілі пакаранне і адправілі ў калонію.

З 13 верасня 2021 года Папека адбываў тэрмін у папраўчай установе адркытага тыпу (ПУАТ) №21 у Мазыры. Вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Мікалая і ладзілі супраць мужчыны розныя правакацыі.

У пачатку красавіка 2022 года суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю “хімію” на 8,5 месяцаў калоніі, якія ён з чэрвеня адбывае ў магілёўскай калоніі №15.

Брэсцкая “справа карагоду” прырасла паэтам-пчаляром з-пад Пружан Міколам Папекам

15 лістапада 2021 года – у Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні – Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў сем пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе. Сярод гэтых твораў – цыкл турэмных вершаў Мікалая Папекі.

Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць 15 лістапада, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменнікаў з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасьць са зняволенымі.

З моманту пачатку выбарчай кампаніі 2020 года у Беларусі праз СІЗА і калоніі праходзяць тысячы людзей. Некаторыя з іх – пісьменнікі, мастакі, музыкі, а некаторыя толькі за кратамі адкрылі ў сабе талент напісання вершаў, казак ды апавяданняў.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

06 декабря 2023 15:36

В каком состоянии находится беларусское общество и стоит ли “откладывать” свою жизнь?

— Сейчас многие беларусы находятся даже не на пороге «внутренней Монголии», а прямо уже в дверях, — приводит метафору психолог Наталья Скибская. —Потому что диктатура в Беларуси продолжается, репрессии продолжаются.

30 ноября 2023 15:16

Святлана Курс: “Я веру ў перамогу дабра над злом”

Інтэрв'ю з пісьменніцай пра беларускую вёску, жыццё і працу ў Польшчы, вайну ва Украіне і яе ўплыў на Беларусь. А таксама пра тое, чаму больш не слухае музыку Барыса Грабеншчыкова.

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.

14 ноября 2023 15:13

За что в Беларуси преследуют и судят адвокатов?

Наталья Мацкевич – известная белорусская адвокат и правозащитница, она защищала участников президентской кампании 2020 года Виктора Бабарико и Сергея Тихановского, а пришла в правозащитную адвокатуру задолго до последовавших за выборами президента Беларуси массовых арестов.