Пчаляр-паэт з Берасцейшчыны адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

13:04 28 сентября 2022
ОБСУДИТЬ
Палітзняволенаму пчаляру-паэту Мікалаю Папеку з Пружанаў, асуджанаму да двух гадоў «хіміі» па «справе карагодаў», у пачатку красавіка 2022 года ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў калонію.

Вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзілі супраць мужчыны розныя правакацыі. Былы палітвязень-журналіст Алег Груздзіловіч, які нядаўна выйшаў на волю, распавёў, што Папека адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі:

«Мне дакладна вядома, што ў нас у калоніі тром чалавекам прапаноўвалі пісаць прашэнне, я ў іх ліку. Адзін чалавек пагадзіўся і прызнаў віну. Я пагадзіўся, але не прызнаў віну. Але яшчэ ёсць трэці, Мікола Папека з Берасцейскай вобласці, які цалкам адмовіўся. Сказаў, што яму засталося 3 месяцы і ён гатовы даседзець».

Мікола Папека — паэт і пчаляр з Пружанаў, фігурант «справы карагодаў», асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») за ўдзел у акцыі 13 верасня 2020 года ў Брэсце.

Брэсцкая “справа карагоду” прырасла паэтам-пчаляром з-пад Пружан Міколам Папекам

З 13 верасня 2021 года Мікола адбываў пакаранне ў ПУАТ №21у Мазыры. Вядома, што на яго ціснулі на «хіміі». На думку знаёмых палітвязня, супраць мужчыны ладзілі розныя правакацыі, бо адміністрацыя ПУАТ №21 хацела адправіць Папеку ў калонію.

На пачатку красавіка 2022 года суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць паэту-пчаляру «хімію» на 8,5 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, якія ён з чэрвеня адбывае ў магілёўскай калоніі №15.

Пчаляр-паэт з Брэсцкай вобласці пераведзены з “хіміі” ў калонію

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

24 мая 2023 15:47

Сколько белорусов уехали в Евросоюз за последнее время?

Исследовательский центр BEROC подсчитал число белорусов, которые переехали в страны ЕС в 2021-2022 годах и потенциально могли покинуть Беларусь навсегда.

11 мая 2023 16:23

Что будет в Беларуси, если умрет Лукашенко

На фоне разговоров о возможной болезни Александра Лукашенко, эксперты обсуждают, что будет происходить в стране в случае его внезапной кончины, и называют сценарии передачи власти в Беларуси.

08 мая 2023 11:00

В колонии скончался блогер из Пинска Николай Климович

Николай Климович был осужден за лайк под карикатурой на Александра Лукашенко в социальных сетях. Его приговорили к лишению свободы, несмотря на инвалидность II группы.

02 апреля 2023 10:56

З беларускай турмы – у ЗША. Аповяд палітвязьня з Ваўкавыска

Сям’я Фаміных – «сьвежыя эмігранты» у ЗША. Прывыкаюць да краіны і новага жыцьця. Аднак яшчэ да нядаўняга часу Алег і Наста былі палітвязьнямі і адбывалі пакараньне. Ён да гэтага часу перажывае псыхалягічны стан турэмнага сядзельца.