Суд у Брэсце пакараў рэдактара газеты “Царква” арыштам на 15 сутак

13:53 05 ноября 2022
ОБСУДИТЬ
Краязнаўцу і рэдактара газеты “Царква” Ігара Бараноўскага затрымалі 2 лістапада і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста.

У другой палове дня 4 лістапада Ігара Бараноўскага адвезлі ў суд, дзе яму прад’явілі абвінавачанне паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Як высветлілася, справа тычылася допісу на Facebook-старонцы газеты “Царква”, зробленага ў траўні 2021 года. Допіс утрымліваў відэа з тэлеканала “Белсат”. Прадукцыя гэтага медыя была прызнана ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі” толькі ў ліпені 2021 года.

Тым не менш суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко пакараў Ігара Бараноўскага адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

У кастрычніку 2020 года рэдактара газеты “Царква” затрымлівалі нібыта “за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” на вуліцы Савецкай у Брэсце. Ігар Бараноўскі віны не прызнаў, тлумачыў, што не браў удзел у вулічнай акцыі, а ішоў у госці да сястры. Паводле двух складзеных пратаколаў тады Ігар Бараноўскі адсядзеў 30 сутак у Брэсце і Століне.

У ліпені 2021 года на рэдактара газеты “Царква” склалі адразу 12 пратаколаў адміністрацыйных за распаўсюд у сацыяльных сетках “экстрэмісцкіх” спасылак на “Белсат”. Пратаколы некалькі разоў накіроўвалі з суда ў міліцыю на дапрацоўку і нарэшце справу зачынілі.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

24 мая 2023 15:47

Сколько белорусов уехали в Евросоюз за последнее время?

Исследовательский центр BEROC подсчитал число белорусов, которые переехали в страны ЕС в 2021-2022 годах и потенциально могли покинуть Беларусь навсегда.

11 мая 2023 16:23

Что будет в Беларуси, если умрет Лукашенко

На фоне разговоров о возможной болезни Александра Лукашенко, эксперты обсуждают, что будет происходить в стране в случае его внезапной кончины, и называют сценарии передачи власти в Беларуси.

08 мая 2023 11:00

В колонии скончался блогер из Пинска Николай Климович

Николай Климович был осужден за лайк под карикатурой на Александра Лукашенко в социальных сетях. Его приговорили к лишению свободы, несмотря на инвалидность II группы.

02 апреля 2023 10:56

З беларускай турмы – у ЗША. Аповяд палітвязьня з Ваўкавыска

Сям’я Фаміных – «сьвежыя эмігранты» у ЗША. Прывыкаюць да краіны і новага жыцьця. Аднак яшчэ да нядаўняга часу Алег і Наста былі палітвязьнямі і адбывалі пакараньне. Ён да гэтага часу перажывае псыхалягічны стан турэмнага сядзельца.