У якіх краінах небяспечна беларусам, калі ў іх адбяруць грамадзянства Беларусі?

16:17 04 февраля 2023
ОБСУДИТЬ
За апошнія гады ў працы афіцыйнага Мінска з Інтэрполам змянілася дастаткова шмат. Інтэрпол да афіцыйнага Мінску ставіцца з вялікім недаверам,

Як кажа юрыст і палітык Алесь Міхалевіч, зараз для беларускіх уладаў, каб кагосьці падаць у Інтэрпол, трэба выканаць розныя танцы з бубнамі. Напрыклад, замяніць артыкул, бо ёсць загадзя непрахадныя артыкулы — гэта ўсе, што тычыцца экстрэмізму, падрыхтоўкі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і г.д.

Таму для беларускіх уладаў сітуацыя стала нашмат горш, а для грамадзянскай супольнасці нашмат менш.

Але мы павінны разумець: калі хтосьці вельмі моцна патрэбны, можна і артыкул правільна прыдумаць, і дакументы прыгожыя падрыхтаваць, таму мы павінны быць гатовыя.

Таксама юрыст адзначае, што Нямеччына на аўтамаце адмаўляе ў экстрадыцыі ў Беларусь нават не перадаючы дакументы ў суд. У Польшчы справа даходзіць да суда, але чалавек практычна ніколі не сядзіць у турме ў гэты час.

— Нават такія краіны, як Кіпр ці Балгарыя, якія яшчэ нядаўна былі адносна прыхільныя да таго, каб выдаваць людзей у Беларусь, перасталі гэта рабіць: іх суды прымаюць рашэнні, якія базуюцца на падставе парушэння правоў чалавека ў Беларусі і што Беларусі нельга давяраць, бо чалавека там не будзе чакаць справядлівае судовае разбіральніцтва.

Апроч гэтага, Міхалевіч кажа, што рабіць беларусам, якіх па новым заканадаўстве могуць пазбавіць беларускага грамадзянства.

— Перш за ўсё я раю знаходзіцца ў демакратычных краінах, бо там ёсць travel-дакумент бежанца, таксама амаль ва ўсіх краінах ёсць дакумент-пасведчанне асобы без грамадзянства.

Таму калі знаходзіцца ў нармальнай краіне, яна дасць чалавеку або статус бежанца, або гэтае пасведчанне з відам на жыхарства. У ААЭ, напрыклад, увогуле не прызнаюць travel-дакумент бежанца.

Таксама калі абнуляванне грамадзянства адбудзецца ў Турцыі, ААЭ ці ў нейкай азіяцкай краіне, могуць быць вельмі сур’ёзныя праблемы. У краінах ЕЗ, Канадзе, ЗША ніякіх сур’ёзных праблем не павінна ўзнікнуць, або па меншай меры іх можна будзе вырашыць, — падкрэслівае юрыст.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

03 мая 2023 11:38

Беларусь еще ниже опустилась в рейтинге свободы прессы

В новом Индексе свободы прессы от международной организации "Репортеры без границ" Беларусь за 2022 год опустилась с 153 места на 157-е, просев на четыре пункта.

15 апреля 2023 16:47

Белорусская пропаганда предрекает «крах доллара»: можно ли этому верить?

По государственному телевидению в Беларуси все чаще говорят о приближении к краху доллара как мировой валюты. Провластные экономисты называют американскую валюту «финансовой пирамидой» и призывают переходить на китайский юань.

27 марта 2023 12:59

В мировом индексе счастья не нашлось места Беларуси

В очередной раз самой счастливой страной, согласно «Всемирному докладу о счастье», была признана Финляндия.

09 марта 2023 11:47

Эмиграция из Беларуси: уезжают опытные кадры

Более чем в восемь раз выросло за 10 лет число белорусов в Литве. Большинство эмигрантов имеют рабочие специальности из сфер логистики, строительства и обрабатывающей промышленности.