Навошта ўладам Беларусі ствараць новы тэлеканал?

15:54 08 октября 2023
ОБСУДИТЬ
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант анансаваў з’яўленне ў краіне новага тэлеканала. Пры гэтым ён назваў праект сваёй даўняй марай.

— Гэта трэба краіне. У нас маса добрых матэрыялаў, і мне часам крыўдна, што мы ў сілах паказаць іх толькі адзін раз у тыдзень і часта ў нязручны час, а яны заслугоўваюць значна большай колькасці паказаў і значна большай увагі. Гэты канал дазволіць пашырыць рамкі, — заявіў Іван Эйсмант.

Упершыню размовы пра новы інфармацыйны тэлеканал з’явіліся яшчэ на пачатку 2020 года. Тады ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Іван Эйсмант абяцаў яго з’яўленне ў 2021-м годзе. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі меркаваў, што гэты праект мусіць працаваць з самай раніцы да позняга вечара.

Навошта ўладам ствараць яшчэ адзін тэлеканал? Свой погляд на гэтае пытанне мае палітолаг, каардынатар беларускай экспертнай сеткі «Наше мнение» Вадзім Мажэйка.

— Канал гэты насамрэч асабліва не патрэбны. Зразумела, чаму ён не патрэбны беларусам, бо беларусам і мінулыя каналы не патрэбныя. Сумняюся, што гэты канал павысіць ахопы і паспрыяе распаўсюду прапаганды.

Хутчэй за ўсё ён патрэбны самому Эйсманту, як ён шчыра і кажа. Гэта ягоная даўняя мара, то бок больш каналаў, больш рэсурсаў, адпаведна, больш нейкіх магчымасцяў размяркоўваць грошы. Гэта тое, што ўсе любяць, і вось калі Эйсмант такі амбітны чалавек, яму хочацца мець больш такога рэсурсу.

Што тычыцца кантэнту, то зноў-такі, калі Эйсмант кажа, што яму не хапае часу для фактычнага паўтору праграм, то падобна, што хочацца мець паўторы, то бок новага кантэнту і не будзе. Таму, хутчэй за ўсё, гэта проста задавальненне мараў Эйсманта за дзяржаўны кошт.

Таму мне здаецца, што гэта гісторыя кажа не столькі нешта пра сітуацыю на медыярынку, колькі пра асабісты ўплыў сям’і Эйсмантаў, калі сапраўды атрымаецца такі канал зрабіць. Бо я так разумею, пакуль гэта заява самога Эйсманта — гэта не тое, каб Лукашэнка гэта сказаў.

Паглядзім, магчыма, яшчэ грошай не дадуць. Магчыма, гэта зацягнецца халера ведае на колькі. Можна ўзгадаць, як хацелі для беларускіх каналаў будаваць агульны медыяцэнтр, каб адтуль рабіць нейкае вяшчанне, але ж ужо колькі год пра гэта гаворка, і нічога не зроблена, таму паглядзім, ці ўвасобіцца гэта з каналам. Магчыма, гэта расцягнецца яшчэ на вельмі доўга.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

22 ноября 2023 12:53

Почему Беларусь лидирует в Европе по числу заключенных

За решеткой в Беларуси - более 30 тысяч человек. Последние пять лет этот показатель практически не меняется, хотя власти заявляют о снижении преступности в стране.

20 ноября 2023 19:57

Як у Беларусі збіраюцца займацца імпартазамяшчэннем зброі?

17 лістапада падчас рабочай паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Гомель вайскоўцы «падаравалі» яму гранатамёт. Што хаалас за гэтай падзеяй?

19 ноября 2023 12:26

Валютные депозиты населения Беларуси продолжают снижаться

Опрос Нацбанка показал, что беларусы стали меньше хранить иностранную валюту в банковских вкладах, и из-за этого в III квартале сократилось общее количество вкладчиков на 16 561 человек (или на 1,6%). Снижение затронуло в большей мере безотзывные валютные вклады.

18 ноября 2023 19:47

Что происходит на рынке пассажирских перевозок в Беларуси?

Какие изменения могут коснуться в Беларуси водителей такси и пассажиров после принятия нового указа? Зачем власти ужесточают контроль за перевозчиками и при чем тут поездки за границу?