Спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС спынілся. Ці надоўга?

11:12 03 декабря 2023
ОБСУДИТЬ
Наплыў мігрантаў — грамадзян Ірака, Сірыі, Афганістана, радзей іншых краін Блізкага Усходу і Афрыкі, якія спрабуюць з Беларусі нелегальна трапіць у ЕС, — пачаўся ў 2021 годзе. А 29 лістапада 2023-га — упершыню прынамсі за апошнія 1,5 гады — ніводная краіна-суседка РБ не зафіксавала атак на свае межы. Гэта канец міграцыйнага крызісу? Наўрад ці, і вось чаму.

Помста за санкцыі

Нагадаем, рост патоку мігрантаў памежныя службы Літвы, Латвіі і Польшчы адзначылі вясной 2021-га — акурат пасля ўвядзення эканамічных санкцый за прымусовую пасадку Мінскам самалёту Ryanair. Усяго праз некалькі месяцаў лік ішоў на сотні спробаў нелегальнага перасячэння мяжы штодня.

Улады Беларусі, з аднаго боку, адмаўлялі абвінавачанні ў штучнай арганізацыі крызісу, а з другога, неўзабаве павялічылі колькасць авіярэйсаў з Іраку і замарозілі пагадненне з ЕС аб рэадмісіі.

Дамагліся яны гэтым, праўда, толькі таго, што Літва, а потым і Латвія і Польшча ўвялі ў памежных з РБ раёнах рэжым надзвычайнай сітуацыі, а потым досыць аператыўна адгарадзіліся сценамі і агароджамі з калючым дротам. Выкарыстанне Мінскам мігрантаў у якасці інструменту помсты за санкцыі і ціску на ЕС прывяло толькі да новых санкцыйных абмежаванняў, накладзеных на Беларусь.

Акрамя таго, станам на сёння Латвія, Польшча і Літва закрылі шэраг пунктаў пропускаў на мяжы з Беларуссю, а напрыканцы жніўня краіны Балтыі і Польшча абмеркавалі поўнае закрыццё межаў з РБ у выпадку «крытычнага інцыдэнту». Па выніку, для беларускіх уладаў профіт сумнеўны.

Крызіс — стоп, альбо крызіс 2.0?

Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, сацыёлаг Генадзь Коршунаў ўважліва адсочвае дынаміку на межах Беларусі і краін ЕС, і адзначае, што ў лістападзе колькасць нелегалаў  пачала імкліва зніжацца.

Праўда, адначасова актывізаваўся новы міграцыйны кірунак — з РФ у Фінляндыю і Эстонію. Прычым міністр унутраных спраў Латвіі Рыхард Казлоўскіс заявіў у адным з інтэрв’ю, што ў такіх нелегалаў ёсць беларускія візы. Не чакаючы пагаршэння сітуацыі, Фінляндыя ад сёння, пакуль што на два тыдні, цалкам зачыніла сухапутныя межы з Расеяй.

Чым патлумачыць цяперашні нуль атак на межы ЕС з Беларусі, і чым нам можа адгукнуцца закрыццё расейска-фінскай мяжы?

— Першае, што прыходзіць у галаву — сезоннасць, усё ж канец лістапада, фактычна зіма, снег і холад. Але каб за ўвесь дзень — ніводнага нелегала?

— Сапраўды, вы маеце рацыю, калі кажаце пра сезонныя змены, — зазначае Генадзь Коршунаў.

Абапіраючыся на звесткі за мінулыя гады, можна заўважыць, што ў лістападзе заўсёды было зніжэнне. Але зараз яно найвялікшае — і за 2022 год, і за 2021-ы. І тое, што адбылося ўчора, калі фактычна на кожнай мяжы было па нулях спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, такога раней не было.

— То бок, здаралася, што ў асобныя дні на канкрэтным накірунку памежнікі не фіксавалі такія спробы, было нават больш за тыдзень абсалютнага штылю, напрыклад, на беларуска-літоўскай мяжы — падчас саміту НАТО. Але каб на ўсіх межах — такога не было. Разважаючы пра магчымыя прычыны, аналітык выказвае меркаванне, што мігранцкія плыні былі перанакіраваныя на Фінляндыю:

— Там адразу заўважылі ўсплёск, вельмі падобны на той, які ў першыя месяцы 2021-га назіралі ў сябе літоўцы — паступовы, але фактычна кратны рост мігрантаў, якія намагаліся трапіць на тэрыторыю краіны ЕС.Навучаныя вопытам Літвы, фіны згулялі на апярэджанне і зараз, як мы ведаем, зачынілі ўжо ўсе пераходы.

Тут узнікае пытанне, як гэта можа адбіцца на Беларусі. Адзін з варыянтаў — вяртанне зноў вялікай плыні мігрантаў у Беларусь, а адтуль на звыклыя, так бы мовіць, «трасы», беларуска-польскую, альбо беларуска-латвійскую, дзе ў гэту восень адбыўся неверагодны ўздым.

Гэта цалкам магчыма, бо ужо колькі год адбываецца вепанізацыя мігрантаў. То бок, і беларускі, і расійскі рэжымы выкарыстоўваюць нелегальную міграцыю ў якасці гібрыднай зброі супраць краін захаду.

І заходнія эксперты кажуць, і шматлікія журналісцкія расследаванні сведчаць аб тым, што мігранцкія патокі — арганізаваныя, хутчэй за ўсё, уладамі Беларусі і Расіі, і цалкам кіраваныя. Мы бачым: калі беларускаму рэжыму патрэбна, гэтыя патокі збольшага спыняюцца. Але зразумела, што цалкам кіраваць такой індустрыяй немагчыма, і некаторыя групы могуць выбівацца з-пад кантролю, дзейнічаць плюс-мінус самастойна.

З другога боку, зазначае Генадзь Коршунаў, нельга выключаць і варыянту, калі гібрыднае выкарыстанне мігрантаў як зброі можа скончыцца зусім — хаця такі сцэнар даследчык лічыць усё ж менш верагодным.

Заслона (пакуль) не апускаецца

— Калі гаварыць пра сцэнар вяртання кіруемых патокаў мігрантаў, ці не стане гэта апошняй кропляй, якая раззлуе суседзяў Беларусі і прымусіць іх таксама цалкам зачыніць межы?

— Гэтае ж пытанне насамрэч ніколі з парадку дня не зыходзіла. І палякі яго час ад часу ўздымаюць, хоць і без бачных вынікаў, і балтыйскія краіны абмяркоўваюць, выстаўляючы пэўныя чырвоныя сцяжкі: калі адбудзецца тое ці тое, то зачынім.

Аднак пакуль больш упэўненых рэакцый ні з боку Польшчы, ні з боку Літвы і Латвіі на гэты конт не было, прынамсі на ўздым у накірунку Латвіі яны радыкальна не зрэагавалі.

Таму, думаю, тут пытанне хутчэй палітычнае, яно не крытычна залежыць ад памераў мігранцкіх атак. Усё ж цалкам закрыць межы — гэта вельмі моцны крок, які ў пэўным сэнсе ўдарыць і па лагістыцы, па гандлі саміх гэтых краін. Не тое, каб гэта быў апошні довад, але ўсе ж вельмі моцны інструмент, і, мяркую, яго будуць прыберагаць.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

25 декабря 2023 10:52

Чаму ў Беларусі падоўжылі бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы?

У 2024 годзе грамадзяне суседніх Літвы, Латвіі і Польшчы змогуць прыязджаць у Беларусь у бязвізавым парадку. Прапанову МЗС падтрымаў Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам, бязвіз, які дзейнічае з вясны 2022 года (для Польшчы — з 1 ліпеня 2022-га) падоўжаны ў трэці раз.

15 декабря 2023 15:10

Кого в Беларуси смогут лишать пенсий за особые заслуги перед страной?

В Беларуси пересмотрели список причин, по которым могут лишать выплаты пенсий за особые заслуги перед страной. Соответствующее постановление опубликовано на Национальном правовом портале.

12 декабря 2023 15:48

В России беда с яйцами: жуткий дефицит и резкий рост цен. А что в Беларуси?

В соседней стране куриные яйца дорожают не первый месяц, они уже стали "золотым" товаром. Стоит ли беспокоиться белорусским потребителям?

08 декабря 2023 15:18

Более половины жителей Беларуси выступают за прекращение войны России против Украины

Более половины граждан Беларуси (58%) выступают за немедленное прекращение войны России против Украины и мирные переговоры. Об этом свидетельствуют результаты опроса общественного мнения, проведенного Chatham House (Королевский институт международных отношений).