Навошта беларускія сілавікі заўсёды кажуць пра пагрозы ад НАТА?

22:47 03 февраля 2024
ОБСУДИТЬ
“Беларускім уладам патрэбны нейкі аспект, каб згуртаваць сярод сваіх жа вайскоўцаў, міліцыянтаў нейкі аргумент, чаму трэба трэніравацца, слухацца вагнераўцаў і пераймаць іх досвед”, — кажа палітолаг Аляксандр Казак. — Я не думаю, што натаўскія танкі пойдуць на Беларусь, але аспект таго, што трэба згуртаваць вайскоўцаў, ёсць”.

Паводле словаў палітолага, людзі, якія служылі ў войску або спецпадраздзяленнях, распавядаюць прыкладна адно і тое ж.

“Пра інфармацыйныя гадзіны, дзе кажуць, якія натаўскія войскі страшныя, як яны хочуць заняволіць усіх і знішчыць як толькі могуць, – адзначае Аляксандр Казак. – Гэта гаворка не пра рэальныя пагрозы, а для згуртавання вайскоўцаў вакол сябе.

Мы таксама можам згадаць новыя навучальныя праграмы па допыце на англійскай мове, вывучэнне танкавых нямецкіх, амерыканскіх, брытанскіх карпусоў, артылерыйскіх фарміраванняў.

Там было напісана вельмі шмат памылак, і ў першую чаргу, на маю думку, гэта кажа пра недахоп прафесійных кадраў, якія былі б гатовыя з нейкай базай прыходзіць у войска. Не будзем прыхоўваць, што пасля гэтых заняткаў у 10-11 класах пэўная частка маладых хлопцаў пойдзе ў войска”.

Палітолаг таксама адказаў на пытанне пра погляды беларускай арміі:

— Войска ў Беларусі — беларускае, лукашэнкаўскае ці рускае? Няма дакладных звестак. Мы можам гэта бачыць толькі па ўскосных прыкметах, якія кажуць, што ёсць ўнутраны падзел і ўнутраная бойка паміж вайсковымі або спецструктурамі, напрыклад ГУБАЗІК і КДБ апошні час паміж сабой змагаюцца.

Я ўпэўнены, што вялікая частка войска сапраўды стаіць за рэжымам, малая частка могуць быць прабеларускімі афіцэрамі, але гэта хутчэй за ўсё адзінкі. І трэцяя частка — тыя, хто сапраўды верыць у адзіную вялікую Русь, у якіх Пуцін — гэта ўсё.

Казак таксама лічыць, што рэпрэсіі ў Беларусі будуць працягвацца.

— Сістэма разбудаваная так, што яе трэба нечым карміць. Вось Лукашэнка і корміць. Па-другое, у яго зараз няма жадання і патрэбы спыняць рэпрэсіі.

У хвалях рэпрэсій, безумоўна, ёсць канкурэнцыя паміж структурамі. Чатыры гады таму ўсе пужалі адзін аднаго кэдэбэшнікамі. «Родина помнит, родина слышит», маўляў, сядзяць кэдэбэшнікі і кожнага слухаюць.

Потым гэта раптам змянілася: рэпрэсіўную і страшную ініцыятыву страху перахапілі ГУБАЗІКаўцы. Напэўна, ёсць нібыта рэўнасць, злосць, недаацэненасць, і ўсё гэта перакладаецца ў спаборніцтвы паміж сабой. І спыніцца гэта толькі з падзеннем рэжыму Лукашэнкі.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

25 января 2024 12:20

Ці ёсць надзея на моладзь у справах дзеля новай Беларусі?

“Наш пратэст быў сярэдні па ўзросце. Раней увесь час быў падзел на маладых людзей, як і ў 90-х: тыпа, Лукашэнку абралі бабкі-дзяды, а вось зараз вырасце новае цудоўнае пакаленне”, — кажа кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня.

21 января 2024 17:01

Как белорусская провинция готовится к выборам

25 февраля 2024 года в Беларуси пройдет единый день голосования, в ходе которого состоятся выборы в парламент и местные советы депутатов. Это первая избирательная кампания после президентских выборов 2020 года, вызвавших самые массовые протесты за всю историю страны.

20 января 2024 16:56

В Беларуси хотят ввести ответственность за непредоставление информации о втором гражданстве

Граждан Беларуси планируют привлекать к административной ответственности, если они не сообщат о наличии второго гражданства, вида на жительство, или иного документа, предусматривающего льготы в другой стране.

19 января 2024 15:29

«Калі нехта думае, што за лаяльнасць Расія закідае Беларусь грашыма, гэта абсалютная наіўнасць»

Кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня рыхтуе новы даклад на тэму «Якую Беларусь хочуць беларусы?».